Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

overheard [ˌəʊvəˈhɜ:d] past, p.p.overhear

overheat [ˌəʊvəˈhi:t] v.

1. пераграва́ць, перапа́льваць; пераграва́цца, перапа́львацца;

The engine is overheating again. Матор зноў пераграецца.

2. развіва́ць экано́міку празме́рна высо́кімі тэ́мпамі

overhung [ˌəʊvəˈhʌŋ] past, p.p.overhang

overjoyed [ˌəʊvəˈdʒɔɪd] adj. шчаслі́вы, ве́льмі задаво́лены/ра́ды;

be overjoyed at news быць задаво́леным наві́намі;

Mark was overjoyed to see us. Марк не помніў сябе ад радасці, калі ўбачыў нас.

overland [ˈəʊvəlænd] adj. сухапу́тны; які́ цалкам ці бо́льшай ча́сткай прахо́дзіць па су́шы;

an overland route сухапу́тны маршру́т, шлях па су́шы

overlap [ˌəʊvəˈlæp] v.

1. частко́ва пакрыва́ць, перакрыва́ць;

These planks must overlap. Гэтыя планкі павінны заходзіць адна за адну.

2. частко́ва супада́ць;

His visit and mine overlapped. Мы былі там амаль адначасова.

overleaf [ˌəʊvəˈli:f] adv. fml на адваро́тным баку́ старо́нкі/а́ркуша/ліста́;

see overleaf глядзі́ на адваро́це/адваро́тным баку́

overload [ˌəʊvəˈləʊd] v. перагружа́ць, нагружа́ць празме́рна (чым-н.);

overload a lorry перагружа́ць грузаві́к;

overload with work перагружа́ць пра́цай;

Don’t overload the electrical system by using too many kitchen appliances. Не ўключайце надта многа кухонных прыбораў, каб не перагружаць электрычную сістэму.

overlook [ˌəʊvəˈlʊk] v.

1. не заўважа́ць, прапуска́ць, прагле́дзець;

I overlooked that possibility. Я прагледзеў гэтую магчымасць.

2. не звярта́ць ува́гі, ігнарава́ць, глядзе́ць праз па́льцы

3. выхо́дзіць на/у (пра вокны);

The window overlooks the bay. Акно выходзіць на заліў.

overnight1 [ˈəʊvənaɪt] adj.

1. начны́;

an overnight journey начно́е падаро́жжа

2. які́ адбываецца ра́птам/нечака́на; вокамгне́нны;

The book was an overnight success. Кніга мела нечаканы поспех.