Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

outline [ˈaʊtlaɪn] n.

1. схе́ма, план, канспе́кт;

an outline for a composition план сачыне́ння;

in outline у агу́льных ры́сах, ко́ратка

2. ко́нтур, абры́с

outlive [ˌaʊtˈlɪv] v. перажы́ць (у розных знач.);

She outlived her husband by five years. Яна перажыла мужа на пяць гадоў;

The washing machine had outlived its usefulness. Гэтая пральная машына выйшла з ужытку.

outlook [ˈaʊtlʊk] n.

1. (on) по́гляд; пункт гле́джання;

an outlook on life по́гляд на рэ́чы/жыццё

2. (for) перспекты́ва, меркава́нні/пла́ны на бу́дучыню;

the outlook for the harvest разлі́кі на ўраджа́й;

the outlook for Wednesday прагно́з надво́р’я на сераду́

3. від, перспекты́ва;

a very pleasing outlook from the window ве́льмі прыго́жы від з акна́

outlying [ˈaʊtlaɪɪŋ] adj. адда́лены, далёкі;

outlying areas адда́леныя раёны

outnumber [ˌaʊtˈnʌmbə] v. перавыша́ць ко́лькасна

outpatient [ˈaʊtpeɪʃnt] n. амбулато́рны хво́ры;

an outpatient clinic паліклі́ніка

outpost [ˈaʊtpəʊst] n.

1. аванпо́ст, перадавы́ вартавы́ пост

2. адда́ленае пасе́лішча

output [ˈaʊtpʊt] n.

1. праду́кцыя; вы́пуск; выпрацо́ўка; прадукцы́йнасць

2. comput. выхадны́я да́ныя, вы́нікі

3. tech. магу́тнасць;

an output of 100 watts магу́тнасць на вы́хадзе сто ват

outrage1 [ˈaʊtreɪdʒ] n.

1. абурэ́нне, гнеў, пачуццё знява́гі

2. парушэ́нне зако́на/прысто́йнасці; ганьбава́нне;

an outrage against humanity злачы́нства су́праць чалаве́цтва

outrage2 [ˈaʊtreɪdʒ] v. абура́ць, гняві́ць; абража́ць; га́ньбіць