Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

outlaw [ˈaʊtlɔ:] n.

1. асо́ба, аб’я́ўленая па-за зако́нам

2. выгна́ннік, ізго́й; выгна́нніца

outlay [ˈaʊtleɪ] n. (on) выда́ткі, затра́ты;

This project requires little financial outlay. Гэты праект патрабуе нязначных грашовых выдаткаў.

outlet [ˈaʊtlet] n. (for)

1. адду́шына, вы́хад;

an outlet for children’s energy вы́хад дзіця́чай эне́ргіі

2. comm. гандлёвая кро́пка (кіёск, крама і да т.п.); спецыялізава́ная кра́ма; фі́рменная кра́ма;

a retail outlet for exotic fish ро́знічная кра́ма экзаты́чных ры́бак

3. выпускна́я адту́ліна, сцёк;

a sewage outlet памы́йны сцёк

outline [ˈaʊtlaɪn] n.

1. схе́ма, план, канспе́кт;

an outline for a composition план сачыне́ння;

in outline у агу́льных ры́сах, ко́ратка

2. ко́нтур, абры́с

outlive [ˌaʊtˈlɪv] v. перажы́ць (у розных знач.);

She outlived her husband by five years. Яна перажыла мужа на пяць гадоў;

The washing machine had outlived its usefulness. Гэтая пральная машына выйшла з ужытку.

outlook [ˈaʊtlʊk] n.

1. (on) по́гляд; пункт гле́джання;

an outlook on life по́гляд на рэ́чы/жыццё

2. (for) перспекты́ва, меркава́нні/пла́ны на бу́дучыню;

the outlook for the harvest разлі́кі на ўраджа́й;

the outlook for Wednesday прагно́з надво́р’я на сераду́

3. від, перспекты́ва;

a very pleasing outlook from the window ве́льмі прыго́жы від з акна́

outlying [ˈaʊtlaɪɪŋ] adj. адда́лены, далёкі;

outlying areas адда́леныя раёны

outnumber [ˌaʊtˈnʌmbə] v. перавыша́ць ко́лькасна

outpatient [ˈaʊtpeɪʃnt] n. амбулато́рны хво́ры;

an outpatient clinic паліклі́ніка

outpost [ˈaʊtpəʊst] n.

1. аванпо́ст, перадавы́ вартавы́ пост

2. адда́ленае пасе́лішча