Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

official1 [əˈfɪʃl] n. чыно́ўнік, службо́вая асо́ба, слу́жачы;

a bank official ба́нкаўскі слу́жачы;

municipal officials муніцыпа́льныя ўла́ды;

government officials дзяржа́ўныя слу́жачыя, ура́давыя чыно́ўнікі

official2 [əˈfɪʃl] adj. афіцы́йны, службо́вы;

official duties службо́выя абавя́зкі;

an official rep resentative афіцы́йны прадстаўні́к;

an official reception афіцы́йны прыём

officialdom [əˈfɪʃldəm] n. чыно́ўніцтва

officiate [əˈfɪʃieɪt] v.

1. (at) выко́нваць рытуа́л;

officiate at a wedding спраўля́ць абра́д шлю́бу

2. выко́нваць абавя́зкі;

officiate as host быць за гаспадара́;

officiate as chairman старшы́нстваваць

officious [əˈfɪʃəs] adj. надаку́члівы, назо́йлівы; які́ ўмешваецца не ў свае́ спра́вы; які́ імкнецца ўсі́мі кама́ндаваць/дава́ць усі́м пара́ды

offing [ˈɒfɪŋ] n. infml :

in the offing у недалёкай бу́дучыні, у перспекты́ве

offload [ˌɒfˈləʊd] v. пазбаўля́цца (ад) чаго́-н. (асабліва аддаючы непатрэбнае іншаму)

offset [ˈɒfset] v. кампенсава́ць, ураўнава́жваць

offshoot [ˈɒfʃu:t] n. адгалінава́нне, бакавы́ ато́жылак (таксама перан.);

the offshoots of a tree бакавы́я ато́жылкі дрэ́ва;

various offshoots of sectarianism ро́зныя адгалінава́нні секта́нцтва

offshore [ˌɒfˈʃɔ:] adj.

1. які́ знаходзіцца на некато́рай адле́гласці ад бе́рага;

offshore islands прыбярэ́жныя астравы́

2. які́ рухаецца ад бе́рага;

an offshore wind ве́цер з бе́рага

3. econ. афшо́рны