Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

postulate2 [ˈpɒstjuleɪt] v. fml тэарэты́чна дапуска́ць; пастулі́раваць

posture1 [ˈpɒstʃə] n.

1. паста́ва, по́за (цела);

a comfortable posture зру́чная паста́ва;

upright/sitting/supine posture прама́я/сядзя́чая/ляжа́чая паста́ва;

Scoliosis can be the result of bad posture. Няправільная пастава можа прывесці да скаліёзу.

2. адно́сіны; пазі́цыя;

the American posture toward terrorism адно́сіны Аме́рыкі да тэрары́зму

posture2 [ˈpɒstʃə] v. fml рысава́цца; выстаўля́цца; пазі́раваць

postwoman [ˈpəʊstwʊmən] n. (pl. -women) паштальён (жанчына)

post-mortem [ˌpəʊstˈmɔ:təm] n. med. (таксама post-mortem examination) анатамі́раванне тру́па, аўтапсі́я;

do/conduct/carry out a postmortem рабі́ць анатамі́раванне тру́па;

The post-mortem revealed that Mills had been strangled. Анатаміраванне трупа паказала, што Мілз была задушана.

post-operative [ˌpəʊstˈɒpərətɪv] adj. med. пасляаперацы́йны

post-traumatic [ˌpəʊs(t)trɔ:ˈmætɪk] adj. : posttrau matic stress disorder посттраўматы́чны стрэс

post-war [ˌpəʊstˈwɔ:] adj. паслявае́нны;

economic conditions in post-war Britain эканамі́чныя ўмо́вы ў паслявае́ннай Брыта́ніі;

the post-war period паслявае́нны перы́яд

post office [ˈpəʊstˌɒfɪs] n. по́шта, пашто́вае аддзяле́нне;

a general post office гало́ўны пашта́мт

post partum [ˌpəʊstˈpɑ:təm] adj. AmE, med. пасляро́давы;

post partum fever пасляро́давая гара́чка