Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sapphire [ˈsæfaɪə] n. сапфі́р;

the sapphire of the skies сапфі́рны блакі́т нябёсаў

sappy [ˈsæpi] adj. сакаві́ты (пра расліны)

sarcasm [ˈsɑ:kæzəm] n. сарка́зм; зла́я іро́нія; кпі́ны;

bitter sarcasm го́ркая іро́нія

sarcastic [sɑ:ˈkæstɪk] adj. саркасты́чны;

deadly sarcastic насме́шлівы, з’е́длівы; знішча́льны

sarcophagus [sɑ:ˈkɒfəgəs] n. (pl. -gi) саркафа́г

sardine [ˌsɑ:ˈdi:n] n. сардзі́на, сардзі́нка

(packed/crammed) like sardines infml (набі́тыя) як селядцы́ ў бо́чцы

sardonic [sɑ:ˈdɒnɪk] adj. сардані́чны, зласлі́вы; пага́рдлівы, зневажа́льны;

a sardonic expression з’е́длівы вы́раз тва́ру

sari [ˈsɑ:ri] n. са́ры (жаночае адзенне ў Індыі)

sarky [ˈsɑ:ki] adj. BrE, infml саркасты́чны;

She’s a sarky little madam. Яна маленькая мадам-злосніца.

sartorial [sɑ:ˈtɔ:riəl] adj. fml краве́цкі, краўцо́ўскі;

sartorial elegance уме́нне апрана́цца; вы́танчанасць у во́пратцы