Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pose2 [pəʊz] v.

1. ста́віць (пытанне, праблему);

Rising unemployment is posing serious problems for the administration. Павелічэнне беспрацоўя ставіць сур’ёзныя праблемы перад урадам.

2. пазі́раваць

3. уяўля́ць сабо́й; з’яўля́цца;

pose a threat/danger/risk уяўля́ць сабо́ю пагро́зу/небяспе́ку/ры́зыку

poseur [pəʊˈzɜ:] n. infml пазёр

posh [pɒʃ] adj. infml шыко́ўны; раско́шны; бага́ты;

This is the poshest shop in the town. Гэта самы раскошны магазін у горадзе;

They had a posh time. Яны шыкоўна правялі час.

position1 [pəˈzɪʃn] n.

1. ме́сца (знаходжання); размяшчэ́нне, распалажэ́нне; пазі́цыя;

in/out of position на сваі́м/не на сваі́м ме́сцы

2. стано́вішча, стан;

I’m not in the position to do it. У мяне няма магчымасці зрабіць гэта.

3. fml ме́сца, паса́да

4. (on) пазі́цыя, пункт по́гляду, адно́сіны

5. паста́ва; по́за

6. sport паста́ва, пазі́цыя

position2 [pəˈzɪʃn] v. ста́віць, расстаўля́ць, размяшча́ць

positive [ˈpɒzətɪv] adj.

1. пэ́ўны, безумо́ўны, бясспрэ́чны;

a positive refusal цвёрдая адмо́ва;

a positive proof бясспрэ́чны до́каз

2. упэ́ўнены;

Are you sure? – Yes, I’m positive. Вы ўпэўнены? – Так, абсалютна.

3. стано́ўчы, канструкты́ўны;

a positive reaction стано́ўчая рэа́кцыя;

positive thinking канструкты́ўная ду́мка

4. math., phys. дада́тны

positively [ˈpɒzətɪvli] adv.

1. безумо́ўна, несумне́нна; я́сна; дакла́дна; бясспрэ́чна

2. рашу́ча, катэгары́чна;

He positively refused to leave. Ён рашуча адмовіўся паехаць.

3. абсалю́тна, зусі́м, ца́лкам;

The statement is positively true. Заява абсалютна правільная.

positive vetting [ˌpɒzətɪvˈvetɪŋ] n. BrE праве́рка добранадзе́йнасці

positivism [ˈpɒzətɪvɪzəm] n. philos. пазітыві́зм; неапазітыві́зм

positron [ˈpɒzɪtrɒn] n. phys. пазітро́н