Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

torpedo2 [tɔ:ˈpi:dəʊ] v.

1. падрыва́ць тарпе́дай, тарпедава́ць

2. разбіва́ць; паралізава́ць; знішча́ць;

torpedo a plan правалі́ць план;

torpedo a peace conference сарва́ць мі́рную канферэ́нцыю

torpid [ˈtɔ:pɪd] adj. fml бяздзе́йны, вя́лы, апаты́чны;

His memory was torpid. Яго падвяла памяць.

torpor [ˈtɔ:pə] n. fml

1. апа́тыя, абыя́кавасць

2. зняме́ласць; зняме́нне; здранцве́нне, летаргі́я; спя́чка;

a deathlike torpor летаргі́чнае здранцве́нне;

be in a torpor быць у ста́не здранцве́ння

torrent [ˈtɒrənt] n.

1. пато́к;

torrents of words пато́к слоў;

a mountain torrent імклі́вы го́рны пато́к

2. pl. torrents лі́вень, зале́ва

fall in torrents ліць як з цэ́бра/як з вядра́

torrential [təˈrentʃl]adj. праліўны́ (дождж);

torrential abuse пато́к мо́цнай ла́янкі

torrid [ˈtɒrɪd] adj.

1. гара́чы, па́лкі, стра́сны;

torrid love гара́чае каха́нне

2. гара́чы, спяко́тны;

the torrid zone трапі́чная зо́на;

torrid earth спа́леная со́нцам зямля́

torso [ˈtɔ:səʊ]n. (pl. -os) торс, ту́лава

tort [tɔ:t] n. law грама́дскае правапарушэ́нне, грама́дска-прававы́ дэлі́кт;

a judgement for tort прысу́д па грама́дскім правапарушэ́нні

tortoise [ˈtɔ:təs] n. чарапа́ха;

a giant tortoise гіга́нцкая чарапа́ха

set the hare to catch the tortoise ≅ ско́чыць вышэ́й галавы́

tortuous [ˈtɔ:tʃuəs] adj. fml

1. зві́лісты; заві́лісты, пакруча́сты;

a tortuous maze заблы́таны лабіры́нт;

tortuous style мудраге́лісты сты́ль

2. derog. невыра́зны, няпэ́ўны, няшчы́ры (пра логіку, доказ і да т.п.);

a tortuous argument крываду́шны аргуме́нт;

a tortuous politician хлуслі́вы палітыка́н