Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sole3 [səʊl] adj.

1. адзі́ны, выклю́чны;

have sole responsibility for smth. аднаму́ адка́зваць за што-н.;

have the sole right to do smth. мець асабі́стае пра́ва зрабі́ць што-н.

2. адзіно́чны;

a sole heir law адзі́ны спадкае́мца

solecism [ˈsɒlɪsɪzəm] n.

1. ling. салецы́зм, сінтаксі́чная няпра́вільнасць

2. парушэ́нне пра́вілаў паво́дзін

solemn [ˈsɒləm] adj.

1. ва́жны, сур’ёзны; хму́рны;

solemn faces пану́рыя тва́ры

2. урачы́сты; святы́;

take a solemn oath урачы́ста клясці́ся;

the solemn truth свята́я пра́ўда

solemnity [səˈlemnəti] n.

1. ва́жнасць, сур’ёзнасць

2. pl. solemnities fml урачы́стасць, урачы́стая цырымо́нія

solicit [səˈlɪsɪt] v. fml хада́йнічаць; насто́йліва прасі́ць; упро́шваць, угаво́рваць

solicitor [səˈlɪsɪtə] n.

1. BrE, law паве́раны, адвака́т, салі́сітар

2. AmE аге́нт фі́рмы па распаўсю́джванні зака́заў

Solicitor General [səˌlɪsɪtə ˈdʒenərəl] n. (pl. Solicitors General)

1. BrE генера́льны стра́пчы

2. AmE наме́снік міні́стра юсты́цыі

solicitude [səˈlɪsɪtju:d] n. fml (for) кло́пат, руплі́васць, заклапо́чанасць

solid1 [ˈsɒlɪd] n.

1. phys. цвёрдае це́ла

2. pl. solids цвёрдая е́жа

3. math. геаметры́чнае це́ла

solid2 [ˈsɒlɪd] adj.

1. цвёрды; суцэ́льны;

become solid цвярдзе́ць;

solid granite суцэ́льны грані́т;

a solid compound ling. склада́нае сло́ва, яко́е пі́шацца ра́зам

2. мо́цны, здаро́вы; сы́тны;

a man of solid build мажны́ чалаве́к;

have a solid meal сы́тна пае́сці

3. надзе́йны, грунто́ўны;

have solid grounds ме́ць ва́жкія падста́вы