Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

powerful [ˈpaʊəfəl] adj. магу́тны (у розных знач.);

a powerful consortium of European companies магу́тны кансо́рцыум еўрапе́йскіх кампа́ній;

powerful drug мо́цны прэпара́т;

a powerful speech я́ркая, перакана́ўчая прамо́ва

powerhouse [ˈpaʊəˌhaʊs] n.

1. мо́цная гру́па, групо́ўка

2. мо́цны, энергі́чны чалаве́к, завада́тар; завада́тарка

powerless [ˈpaʊələs] adj. бяссі́льны;

powerless to do smth. няздо́льны рабі́ць што-н.;

The Germans were powerless against the might of the Soviet Army. Немцы былі бяссільныя супраць магутнасці Савецкай Арміі.

power base [ˈpaʊəˌbeɪz] n. паліты́чная падтры́мка, апо́ра ў час правядзе́ння кампа́ніі

power boat [ˈpaʊəˌbəʊt] n. мато́рны ка́тар, мато́рная шлю́пка

power cut [ˈpaʊəˌkʌt] n. BrE адключэ́нне электры́чнасці

power plant [ˈpaʊəˌplɑ:nt] n. электраста́нцыя

power point [ˈpaʊəˌpɔɪnt] n. штэ́псельная разе́тка

power station [ˈpaʊəˌsteɪʃn] n. BrE электраста́нцыя

power user [ˈpaʊəˌju:zə] comput. кваліфікава́ны карыста́льнік