Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pop-eyed [ˈpɒpaɪd] adj. infml

1. вірлаво́кі, лупа́ты, зірка́ты

2. з шыро́ка расплю́шчанымі вача́мі (ад здзіўлення, спалоху і да т.п.)

pop-group [ˈpɒpgru:p] n. поп-гру́па, невялі́кі анса́мбль эстра́днай му́зыкі, у тым лі́ку поп-му́зыкі; поп-анса́мбль

pop art [ˈpɒpɑ:t] n. поп-а́рт, поп-маста́цтва

pop music [ˈpɒpˌmju:zɪk] n. поп-му́зыка

pop wine [ˈpɒpwaɪn] n. сало́дкае віно́ (асабліва фруктовае)

porcelain1 [ˈpɔ:səlɪn] n.

1. фарфо́р

2. вы́раб з фарфо́ру

porcelain2 [ˈpɔ:səlɪn] adj. фарфо́равы;

porcelain cups фарфо́равыя ку́бкі

porch [pɔ:tʃ] n.

1. пад’е́зд; по́рцік

2. AmE вера́нда; тэра́са;

They were sitting out on the porch. Яны сядзелі на верандзе.

pore1 [pɔ:] n.

1. biol. по́ра

2. geol. по́ра, шчы́ліна

pore2 [pɔ:] v.

1. (over) сканцэнтрава́на вывуча́ць, абду́мваць;

He pored over the books. Ён сядзеў над кнігамі.

2. (at/on/upon) абду́мваць, разважа́ць;

pore at a problem абду́мваць прабле́му, разважа́ць над прабле́май