Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ogre [ˈəʊgə] n.

1. веліка́н-людае́д (у казках)

2. жахлі́вы чалаве́к, пачва́ра

ogy [iˈkɒlədʒi] n. экало́гія

oh [əʊ] interj. о!; ах!; ох!; вох!; вой! (выказвае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння, страху, болю і да т.п.);

Oh God! А(х) Бо́жухна!;

Oh, how horrible! (Вой), які жах!

ohm [əʊm] n. phys. ом

OHMS [ˌəʊeɪtʃemˈes] BrE (скар. ад On Her/His Majesty’s Service) які́ знаходзіцца на карале́ўскай слу́жбе

oil1 [ɔɪl] n.

1. на́фта;

the oil industry на́фтавая прамысло́васць;

an oil refinery нафтаачышча́льны заво́д

2. ма́сла (тэхнічнае);

lubricating oil зма́зачнае ма́сла;

engine oil машы́ннае ма́сла

3. але́й (раслінны), ма́сла (мінеральнае);

coconut/sunflower/olive oil како́савы/слане́чнікавы/алі́ўкавы але́й;

cod liver oil ры́бін тлушч

4. pl. oils але́йныя фа́рбы;

paint in oils піса́ць але́ем

pour oil on troubled waters утаймо́ўваць, супако́йваць хвалява́нне;

burn the midnight oil засе́джвацца за рабо́тай да глыбо́кай но́чы; працава́ць па нача́х

oil2 [ɔɪl] v.

1. зма́зваць;

oil a lock зма́зваць замо́к

2. прапі́тваць ма́слам

oil the wheels ула́джваць спра́ву

oilcan [ˈɔɪlkæn] n. маслёнка (пасудзіна для змазачнага масла)

oilcloth [ˈɔɪlklɒθ] n.

1. цыра́та

2. ліно́леум

oilfield [ˈɔɪlfi:ld] n. радо́вішча на́фты