Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sorry1 [ˈsɒri] adj.

1. засму́чаны, су́мны; по́ўны жа́лю;

be sorry шкадава́ць;

I’m sorry to say на жаль, паві́нен сказа́ць

2. ва́рты жа́лю; дрэ́нны, ке́пскі, благі́, ма́рны;

He was a sorry sight. На яго было балюча глядзець.

feel sorry for smb. спачува́ць каму́-н.

sorry2 [ˈsɒri] interj.

1. : sorry! праба́чце! выбача́йце!

2. (ужываецца, калі трэба перапытацца);

I’m cold. – Sorry? – I said, I’m cold. Мне холадна. – Прабачце? – Я сказаў, што мне холадна.

sort1 [sɔ:t] n.

1. гату́нак, від, сорт; род, разра́д;

all sorts of people ро́зныя лю́дзі;

and all that sort of thing i г.д., i да т.п.;

of sorts : It tastes like tea of sorts. На смак гэта нешта падобнае да чаю;

What sort of man is he? Што ён за чалавек?

2. infml тып, суб’е́кт; франт; хло́пец;

He’s not a bad sort. Ён добры хлопец.

be out of sorts быць не ў гумо́ры;

nothing of the sort нічо́га падо́бнага;

sort of infml як бы́ццам; не́йкім чы́нам; ні́бы;

He sort of hesitated. Ён нібыта завагаўся.

sort2 [sɔ:t] v. сартава́ць, разбіра́ць, класіфікава́ць

sort out [ˌsɔ:tˈaʊt] phr. v.

1. адбіра́ць, разбіра́ць, рассарто́ўваць;

sort out the real from the imaginary адро́зніваць рэа́льнасць ад фанта́зіі

2. infml ула́джваць;

We’ll soon sort out the problem. Мы хутка разбяромся ў пытанні.

sorter [ˈsɔ:tə] n. сартава́льнік; сартава́льніца

sortie [ˈsɔ:ti] n.

1. mil. вы́лазка

2. вы́лазка, вы́езд;

She made a sortie into the city centre to do some shopping. Яна выехала ў цэнтр горада па пакупкі.

SOS [ˌesəʊˈes] (скар. ад save our souls) СОС (сігнал бедства);

send an SOS message па сла́ць сігна́л бе́дства

souffle [ˈsu:fleɪ] n. суфле́;

spinach souffle суфле́ са шпіна́ту

sought [sɔ:t] past, p.p. → seek

sought after [ˈsɔ:tˌɑ:ftə] adj. мо́дны, папуля́рны, хо́дкі; дэфіцы́тны;

a much sought-after actor папуля́рны акцёр