Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

well-preserved [ˌwelprɪˈzɜ:vd] adj. які́ добра захава́ўся (асабліва пра чалавека)

well-read [ˌwelˈred] adj. начы́таны;

She’s wellread in history. Яна добра ведае гісторыю.

well-rounded [ˌwelˈraʊndɪd] adj.

1. по́ўны, кру́гленькі (пра чалавека)

2. усебако́ва адукава́ны;

a well-rounded education шыро́кая адука́цыя

well-spoken [ˌwelˈspəʊkn] adj. ска́занае пра́вільна;

well-spoken words слу́шныя сло́вы

well-thought-of [ˌwelˈθɔ:tɒv] adj. паважа́ны; які́ мае до́брую рэпута́цыю;

He’s well-thought-of in government circles. Ён мае добрую рэпутацыю ў дзяржаўных колах.

well-thumbed [ˌwelˈθʌmd] adj. зацухмо́лены, зашмальцава́ны (звычайна пра кнігі)

well-timed [ˌwelˈtaɪmd] adj. своечасо́вы; слу́шны, дарэ́чны;

well-timed remarks слу́шныя заўва́гі

well-to-do [ˌweltəˈdu:] adj. замо́жны, бага́ты;

a well-to-do family замо́жная сям’я́

well-tried [ˌwelˈtraɪd]adj. праве́раны, вы́прабаваны;

well-tried methods праве́раныя ме́тады

well-turned [ˌwelˈtɜ:nd] adj. fml адто́чаны;

a well-turned phrase гла́дкая фра́за;

well-turned verses адто́чаныя ве́ршы