Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spectacular1 [spekˈtækjələ] n.

1. я́ркі тэатра́льны спекта́кль, фее́рыя; тэатралізава́ны канцэ́рт з удзе́лам зо́рак

2. эфе́ктнае відо́вішча;

a bridal spectacular пы́шнае вясе́лле

spectacular2 [spekˈtækjələ] adj. захапля́льны; ве́лічны; эфе́ктны;

a spectacular success ашаламля́льны по́спех

spectator [spekˈteɪtə] n.

1. наве́двальнік, гляда́ч (гульняў, стадыёна і да т.п.)

2. назіра́льнік відо́вішча;

I was a spectator of the whole affair. Усё адбывалася на маіх вачах.

spectator sport [spekˈteɪtəˌspɔ:t] n. відо́вішчны спорт

specter [ˈspektə] AmE = spectre

spectra [ˈspektrə] n. pl.spectrum

spectral [ˈspektrəl] adj.

1. lit. пры́відны;

a spectral creature здань, пры́від, фанто́м

2. phys. спектра́льны;

spectral analysis спектра́льны ана́ліз

spectre [ˈspektə] n.

1. пагро́за, знак, прадве́сце;

the spectre of war пагро́за вайны́

2. здань, пры́від, фанто́м;

the spectre of Hamlet’s father здань ба́цькі Га́млета

spectrum [ˈspektrəm] n. (pl. spectra)

1. phys. спектр;

the solar spectrum со́нечны спектр

2. fml дыяпазо́н;

the sound spectrum дыяпазо́н гу́ку;

the spectrum of political beliefs ро́зныя паліты́чныя по́гляды;

the whole spectrum of abilities разнаста́йнасць здо́льнасцей

speculate [ˈspekjuleɪt] v.

1. (about/on) разважа́ць, меркава́ць, разду́мваць;

speculate about the future абду́мваць бу́дучае;

speculate on the problem разважа́ць над прабле́маю

2. (in) спекулява́ць; ігра́ць на бі́ржы;

speculate in stocks and shares спекулява́ць кашто́ўнымі папе́рамі