Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sprain1 [spreɪn] n. med. расцяжэ́нне суста́ва, дысто́рзія

sprain2 [spreɪn] v. med. расцягну́ць звя́зкі;

sprain one’s ankle расцягну́ць звя́зкі шчы́калаткі

sprang [spræŋ] pastspring3

sprat [spræt] n. кі́лька, шпрот

throw a sprat to catch a mackerel рызыкну́ць малы́м дзе́ля вялі́кага

sprawl1 [sprɔ:l] n. derog. нязгра́бная по́за;

He sat in a sprawl. Ён сядзеў разваліўшыся.

sprawl2 [sprɔ:l] v.

1. развалі́цца; расцягну́цца, валя́цца;

sprawl on the beach ляжа́ць на пля́жы;

send smb. sprawling збіць каго́-н. з ног;

He sprawled across the bed. Ён разлёгся ўпоперак ложка.

2. распаўза́цца ва ўсе бакі́, раскі́двацца, распасціра́цца;

Suburbs sprawl out into the countryside. Прыгарад распаўзаецца ва ўсе бакі.

spray1 [spreɪ] n.

1. галі́нка, гро́нка; па́растак; ду́бчык;

a spray of diamonds бро́шка ў вы́глядзе гро́нкі дыяме́нтаў

2. буке́цік, бутанье́рка;

He had a spray in his buttonhole. У яго была бутаньерка ў пятліцы.

spray2 [spreɪ] n.

1. пы́рскі, вадзяны́ пыл;

the spray of a waterfall пы́рскі вадаспа́ду

2. аэразо́ль;

scent spray спрэй;

hair spray лак для валасо́ў

3. распыля́льнік, апы́рсквальнік, пульверыза́тар

spray3 [spreɪ] v.

1. (on/over) апы́рскваць; распыля́ць, распы́рскваць;

She sprayed the rosebushes with insecticide. Яна апырскала кусты ружаў інсектыцыдам;

Water sprayed out over the floor. Вада распырскалася па падлозе.

2. абсыпа́ць;

spray with words абсыпа́ць сло́вамі

sprayer [ˈspreɪə] n.

1. пульверыза́тар

2. распыля́льнік; апы́рсквальнік