Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

arms race [ˈɑ:mzreɪs] n. го́нка ўзбрае́ння

army [ˈɑ:mi] n.

1. а́рмія

2. во́йска;

Her husband is in the army. Яе муж служыць у войску.

3. вялі́кая ко́лькасць, мно́ства

arm-twisting [ˈɑ:mtwɪstɪŋ] n. infml выкру́чванне рук (перан.)

arm-wrestling [ˈɑ:mreslɪŋ] n. sport армрэ́слінг (від барацьбы)

arnica [ˈɑ:nɪkə] n. bot. а́рніка; купа́льнік

aroma [əˈrəʊmə] n. прые́мны пах, духмя́насць, во́дар

aromatherapy [əˌrəʊməˈθerəpi] n. ароматэрапі́я

aromatic [ˌærəˈmætɪk] adj. араматы́чны, паху́чы, духмя́ны, во́дарны;

aromatic herbs паху́чыя тра́вы

arose [əˈrəʊz] pastarise

around1 [əˈraʊnd] adv.

1. прыблі́зна, каля́;

She is around fifty. Ёй пад пяцьдзясят;

Tom arrived around six o’clock. Том прыехаў каля шасці гадзін.

2. наво́кал, вако́л, наўко́л;

all around усю́ды;

I could hear laughter all around. З усіх бакоў я мог чуць смех.

3. паўсю́ль; усю́ды;

There were papers lying around all over the floor. Паўсюль на падлозе ляжалі паперы.

he’s been around ён чалаве́к быва́лы