solvent1 [ˈsɒlvənt] n. раствара́льнік;
Water is the common solvent. Вада – самы звычайны растваральнік.
solvent2 [ˈsɒlvənt] adj. плацежаздо́льны (пра фірму, асобу і да т.п.)
somber [ˈsɒmbə] AmE = sombre
sombre [ˈsɒmbə] adj.
1. цёмны; змро́чны;
a somb re day пахму́рны дзень
2. пану́ры;
a sombre look пану́ры по́гляд
some [sʌm, səm] pron.
1. не́калькі; нямно́га; тро́хі, крыху́;
some years ago не́калькі гадо́ў (таму́) наза́д;
Give me some sugar, please. Дай мне (крыху) цукру, калі ласка;
Would you like some milk in your tea? Хочаце (трохі) малака ў чай?
2. некато́рыя; сёй-той, сёе-то́е;
some people think… некато́рыя (лю́дзі) ду́маюць…;
I need some of the things. Мне сёе-тое патрэбна з гэтых рэчаў.
3. не́йкі; не́йкая; не́йкае, не́йкія;
for some reason or other па той ці і́ншай прычы́не;
There must be some solution. Павінна быць нейкае рашэнне.
4. даво́лі, зна́чна;
He spoke at some length. Ён гаварыў даволі доўга;
She is some girl! infml Вось дык дзяўчына!
somebody [ˈsʌmbədi] pron. хто́сьці, не́хта;
He thinks he’s somebody. Ён лічыць сябе важнай асобай.
someday [ˈsʌmdeɪ] adv. калі́-не́будзь; не́калі, калі́сьці;
Someday we’ll be together. Калі-небудзь мы будзем разам.
somehow [ˈsʌmhaʊ] adv. як-не́будзь; не́як;
so mehow or other так ці іна́кш;
Somehow I don’t feel I can trust him. Я неяк адчуваю, што яму нельга давяраць.
someone [ˈsʌmwʌn] pron. = somebody
somersault [ˈsʌməsɔ:lt] n. са́льта;
do/turn somersaults круці́ць са́льта; куля́цца, пераку́львацца