Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чы́́збургер

[англ. cheeseburger, ад cheese = сыр + (ham)burger = гамбургер]

булачка круглай формы, разрэзаная папалам, з начынкай, абавязковым кампанентам якой з’яўляецца сыр.

чып

(англ. chip)

паўправадніковы крышталь з нанесенай на ім інтэгральнай схемай у мікрапрацэсарах камп’ютэра.

чы́псы

(англ. chips, ад chip = луска)

бульба ў выглядзе хрусткіх лустачак.