Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матрыманія́льны

(лац. matrimonialis, ад matrimonium = шлюб)

які мае адносіны да шлюбу; шлюбны.

матч

(англ. match)

спартыўнае спаборніцтва паміж дзвюма камандамі або двума праціўнікамі.

матыва́цыя

(англ. motivation, ад лац. motivus = рухомы)

сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н.

матэ́ль

[англ. motel, ад mot(orist’s) (hot)el = гасцініца для аўтамабілістаў]

гасцініца для аўтатурыстаў са станцыяй тэхнічнага абслугоўвання, гаражамі, стаянкамі і іншымі відамі паслуг.

матэ́рыя

(лац. materia)

1) аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека;

2) рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы (напр. будова матэрыі);

3) тканіна (напр. сінтэтычная м.);

4) перан. прадмет размовы (напр. гаварыць аб высокіх матэрыях).

матэрыялі́зм

(фр. matérialisme, ад лац. materialis = рэчыўны)

1) філасофскі напрамак, які асновай усяго існуючага лічыць матэрыю і сцвярджае незалежнасць матэрыяльнага свету ад свядомасці людзей, яго пазнавальнасць (проціл. ідэалізм);

2) перан. адносіны да рэчаіснасці з пункту гледжання выгады для сябе; карыслівасць.

матэрыя́льны

(лац. materialis = рэчыўны)

1) рэчыўны, рэальны, які існуе незалежна ад нашай свядомасці (напр. м. свет);

2) звязаны з маёмасцю, сродкамі для існавання (напр. м-ая зацікаўленасць).

мафіёзі

(іт. mafiosi)

член мафіі.

ма́фія

(іт. mafia)

1) тайная злачынная арганізацыя, якая мае пэўную структуру і характарызуецца сістэмай жорсткага падначалення яе верхаводу;

2) група асоб, якая карыстаецца любымі сродкамі і метадамі для дасягнення ўласных, карыслівых інтарэсаў (напр. гандлёвая м.).

махіна́цыя

(лац. machinatio = хітрыкі)

несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; хітры прыём, жульніцтва.