Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марафе́т

(тур. marafet = майстэрства, спрыт)

лоск, бляск;

наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад і г. д.

маргіна́л

(фр. marginal, ад лац. marginalis = пабочны, крайні)

чалавек, які страціў ранейшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця (люмпен, басяк і інш.).

ма́ржа́

(фр. marge = край, мяжа)

кам. розніца паміж пакупной і прадажнай цаной тавараў, паміж курсамі каштоўных папер у дзень заключэння і ў дзень выканання здзелкі.

маржына́льны

(фр. marginal, ад лац. marginalis = пабочны, крайні)

экан. блізкі да мяжы, амаль стратны.

ма́рка

(ням. Marke)

1) знак аплаты паштовых збораў;

2) кляймо на тавары з абазначэннем месца вырабу;

3) гатунак, тып вырабу, тавару (напр. м. сталі);

4) разм. рэпутацыя, прэстыж (напр. трымаць марку).

ма́ркер

(англ. marker)

1) фламастэр з тоўстым стрыжнем для выдзялення частак тэксту;

2) метка на магнітнай стужцы;

3) ружжо для гульні ў пейнтбол.

марке́тынг

(англ. marketing, ад market = рынак)

арганізацыя вытворчасці і збыту прадуктаў на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназіравання попыту, цэн, шырокага выкарыстання рэкламы і стымулявання вытворчасці, прымянення сучасных спосабаў захавання і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.

маркёр

(фр. markueur)

асоба, якая абслугоўвае більярд і вядзе падлік ачкоў пры більярднай гульні.

марцірало́г

(с.-лац. martirologium, ад гр. martys, -yros = мучанік + logos = слова)

1) зборнік сярэдневяковых аповесцей пра хрысціянскіх мучанікаў;

2) перан. спіс ахвяр, без віны замучаных, а таксама пералік перанесеных кім-н. пакут.

марцыпа́н

(ням. Marzipan, ад іт. marzapane)

1) цестападобная маса, прыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы;

2) перан. што-н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.