Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біфака́льны

(англ. bifocal, ад лац. bi = двух + focus = ачаг)

які мае два фокусы, дазваляе бачыць і далёкія, і блізкія прадметы (напр. б-ыя акуляры, б-ыя лінзы).

бі́цэпс

(лац. biceps = двухгаловы)

мышца паміж плячом і локцем, якая згінае руку ў локцевым суставе.

біясфе́ра

(ад гр. bios = жыццё + sphaira = шар)

вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары, якая ахоплівае верхнюю частку літасферы, гідрасферу і трапасферу.

біятло́н

(англ. biathlon, ад лац. bis = двойчы + гр. athlon = змаганне, барацьба)

спартыўнае спаборніцтва, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

блака́да

(англ. blockade)

1) акружэнне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці паланення;

2) эканамічная і фінансавая ізаляцыя якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні;

3) выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы ў арганізме.

блакно́т

(фр. bloc-notes = літар. блок запісаў)

сшытак з адрыўнымі лістамі для нататак.

бланк

(фр. blanc = белы)

ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

бле́йзер

(англ. blazer, ад blaze = ззяць, блішчаць)

прыталены пінжак спартыўнага крою (звычайна яркай расфарбоўкі).

бле́ндер

(англ. blender)

апарат для змешвання прадуктаў з электрапрыводам у ніжняй частцы корпуса.

блеф

(англ. bluff)

выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.