Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

утылі́та

(англ. utility)

сэрвісная праграма, якая аблягчае карыстанне іншымі праграмамі, працу з камп’ютэрам.

утыліта́рны

(фр. utilitaire, ад лац. utilitas = карысць)

1) прасякнуты імкненнем да матэрыяльнай выгады, карысці (напр. у. падыход да справы);

2) прыкладны, вузкапрактычны (напр. у-ыя веды).

утылітары́зм

(фр. utilitarisme, ад лац. utilitas = карысць)

1) напрамак у этыцы, які лічыць карысць асновай маральнасці і крытэрыем чалавечых паводзін;

2) перан. імкненне з усяго мець выгаду, карысць; дробязны практыцызм.

утылітары́ст

(фр. utilitariste, ад лац. utilitas = карысць)

1) паслядоўнік утылітарызму 1;

2) чалавек, які імкнецца з усяго мець выгаду, карысць, расцэньвае ўсё з вузкапрактычнага пункту гледжання.

уты́ль

(лац. utilis = карысны)

рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металалом, папера, анучы і інш.).

уфало́гія

[англ. ugology, ад UFO < U(nknown) F(lying) O(bject) = непазнаны лятаючы аб’ект + гр. logos = навука]

збор, сістэматызацыя матэрыялаў аб неапазнаных лятаючых аб’ектах.

ушу́

(кіт. wushu)

традыцыйная кітайская аздараўленчая і спартыўная гімнастыка.