Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сакрамента́льны

(с.-лац. sacramentalis, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга)

1) абрадавы, рытуальны, свяшчэнны, варты пакланення;

2) традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр. с-ая фраза).

сакрата́р

(фр. secrétaire, ад с.-лац. secretarius = удзельнік таемных нарад)

1) асоба, якая вядзе справаводства ўстановы, арганізацыі або прыватнай асобы;

2) складальнік пратакола сходу, пасяджэння;

3) выбарны кіраўнік якой-н. арганізацыі, якога-н. органа;

4) асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой-н. установы.

сакратарыя́т

(фр. secrétariat)

1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства);

2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;

3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.

сакрэ́т1

(фр. secret, ад лац. secretum = таемнае)

1) тайна, таямніца; тое, што падлягае захаванню ўпотай;

2) тайны спосаб атрымання, вырабу чаго-н., які невядомы іншым;

3) патайная канструкцыя ў механізме (напр. замок з сакрэтам);

4) перадавы патайны ваенны вартавы пост (напр. выстаўлены с.).

сакрэ́т2

(лац. secretus = выдзелены)

неабходнае для арганізма рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі (напр. жоўць, сліна, страўнікавы́ сок).

сакрэ́цыя

(лац. secretio = выдзяленне)

выпрацоўка і выдзяленне залозамі асобых рэчываў (сакрэтаў2), неабходных для жыццядзейнасці арганізма.

саліда́рны

(фр. solidaire)

1) які выяўляе згоду з кім-н., чым-н., агульнасць інтарэсаў, адзінства поглядаў;

2) юр. які нясе сумесную з кім-н. адказнасць.

салі́дны

(фр. solide, ад лац. solidus = трывалы)

1) моцны, добра зроблены (напр. с-ая пабудова);

2) які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю (напр. с-ая аргументацыя);

3) важны, аўтарытэтны (напр. с. вучоны);

4) мажны, поўны (напр. с. мужчына);

5) не вельмі малады, сталы (напр. с. узрост);

6) значны па памеру, сіле (напр. с. капітал).

салі́ст

(іт. solista, ад лац. solus = адзін)

спявак, музыкант ці балетны артыст, які выступае адзін.

сало́н

(фр. salon)

1) зала спецыяльнага грамадскага прызначэння (для чакання, адпачынку, дэманстрацыі і продажу розных вырабаў, прыёму і абслугоўвання наведвальнікаў, заказчыкаў і інш.);

2) унутранае памяшканне для пасажыраў у аўтобусе, тралейбусе, на параходзе, самалёце;

3) парадная гасціная ў арыстакратычным доме, а таксама літаратурна-мастацкі або палітычны гурток, які збіраўся ў прыватным доме.