Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мута́нт

(лац. mutans, -ntis = які змяняе)

1) асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі 1;

2) перан. чалавек, які жыве па скажоных маральных прынцыпах.

мута́цыя

(лац. mutatio = змяненне, змена)

1) рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма;

2) ломка голасу ў падлеткаў з наступленнем палавой спеласці.

му́фтый

(ар. mufti = які вызначае)

вышэйшая духоўная асоба ў мусульман, якая надзелена правам выносіць рашэнні па рэлігійна-юрыдычных пытаннях, даваць растлумачэнні па выкарыстанню шарыяту.

муэдзі́н

(ар. mu’addin)

служыцель пры мячэці, які з высокай вежы (мінарэта) заклікае мусульман на малітву.

мэйнстры́м

(англ. main stream)

найбольш тыповыя з’явы літаратуры і музыкі, распаўсюджаныя ў дадзеным грамадстве ў пэўную эпоху і запатрабаваныя ім.

мэр

(фр. maire, ад лац. major = старшы)

кіраўнік гарадской адміністрацыі.

мэ́рыя

(фр. mairie, ад лац. major = старшы)

орган гарадской выканаўчай улады, а таксама будынак, дзе ён размешчаны.

мэ́та

(лац. meta)

тое, да чаго імкнуцца людзі і што хочуць ажыццявіць.

мю́зікл

(англ. musical = музычны)

1) музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады;

2) кінафільм такога характару.

мюзік-хо́л

(англ. music-holl = канцэртная зала)

від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары.