Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мадэ́ль

(фр. modéle, ад лац. modulus = мера, узор)

1) узор якога-н. вырабу, узорны экзэмпляр для серыйнай вытворчасці (напр. новыя мадэлі абутку);

2) схема, макет чаго-н., звычайна ў зменшаным выглядзе (напр. м. ракеты);

3) тып, марка канструкцыі (напр. новая м. аўтамабіля).

мадэлье́р

(фр. modeleur)

спецыяліст па канструяванню новых відаў (мадэлей 1) адзення, абутку.

мадэ́м

[англ. modem, ад mod(ulator) = мадулятар + dem(odulator) = дэмадулятар]

інф. устройства для сувязі сродкаў апрацоўкі інфармацыі (камп’ютэраў, тэлефаксаў і інш.) з тэлефоннымі лініямі.

мадэ́рн

(фр. moderne = навейшы, сучасны)

1) стылявы напрамак у еўрапейскім мастацтве канца XIX — пачатку XX ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага;

2) што-н. сучаснае, моднае (напр. мэбля м., танцы м.).

мадэрніза́цыя

(фр. modernisation, ад moderne = навейшы, сучасны)

змяненне чаго-н. у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, густамі (напр. м. вытворчасці, м. ідэалогіі).

мадэрні́зм

(фр. modernisme, ад moderne = навейшы, сучасны)

агульная назва напрамкаў у мастацтве і літаратуры XX ст., для якіх характэрны адыход ад рэалізму, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.

мажарыта́рны

(фр. majoritaire, ад majorite = большасць)

заснаваны на большасці (напр. м-ая сістэма выбараў).

мажо́рны

(іт. maggiore)

1) муз. які мае радасную, бадзёрую афарбоўку (напр. м-ая мелодыя);

2) перан. бадзёры, вясёлы (напр. м. настрой).

маза́іка

(фр. mosaïque, ад іт. mosaico)

1) узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак, шчыльна падагнаных адзін да аднаго;

2) майстэрства рабіць такія ўзоры і малюнкі (напр. майстар мазаікі);

3) перан. злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь (напр. м. жыцця).

ма́йна

(іт. maina = апускай)

каманднае слова са значэннем «апускай уніз!», уласцівае мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў (проціл. віра).