Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

журналі́ст

(фр. journaliste)

прафесійны літаратурны работнік, які займаецца журналістыкай.

журналі́стыка

(фр. journalistique = газетны, журналісцкі)

1) від творчай дзейнасці па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамленняў і звестак праз сродкі масавай інфармацыі;

2) навука аб ролі і месцы сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, аб формах і метадах журналісцкай дзейнасці.

журы́

(фр. jury)

група спецыялістаў-экспертаў на конкурсе, выстаўцы, спаборніцтве, якая вызначае ступень майстэрства ўдзельнікаў і прысуджае прэміі і ўзнагароды.

жыраба́нк

(ад іт. giro = абарот + banco = банк)

банк, які здзяйсняе безнаяўныя разлікі паміж сваімі кліентамі.

жырандо́ль

(фр. girandole)

1) уст. фігурны падсвечнік для некалькіх свечак;

2) фантан з некалькімі струменямі.

жыро́

(іт. giro)

1) від безнаяўных разлікаў праз разліковыя чэкі;

2) тое, што і індасамент.

жэлаці́н

(фр. gélatine, ад лац. gelatus = застылы)

бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, фатаграфіі, тэхніцы.

жэле́

(фр. gelée)

салодкая студзяністая маса з фруктова-ягадных сокаў, малака і іншых прадуктаў з дабаўленнем жэлаціну.

жэст

(фр. geste)

1) рух рукі, галавы для пацвярджэння сказанага, падачы якіх-н. знакаў, сігналаў;

2) перан. учынак, зроблены з якой-н. паказной мэтай (напр. ж. ветлівасці).

жэстыкуля́цыя

(фр.. gesticulation)

суправаджэнне сказанага жэстамі 1.