Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мітрапалі́т

(гр. metropolites)

вышэйшае ганаровае званне епіскапа, а таксама епіскап, якому нададзена гэта званне.

мі́тынг

(англ. meeting)

мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых надзённых пытанняў.

мі́тэльшпіль

(ням. Mittelspiel)

сярэдняя стадыя шахматнай або шашачнай партыі, паміж дэбютам і эндшпілем.

міфама́нія

(ад гр. mythos = паданне + mania = шаленства, захапленне, цяга)

анамальная схільнасць да выдумак, фантазіравання, апавядання неверагодных гісторый.

мішура́

(ар. mozavvir = падробка)

1) пазалочаныя або пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны, ёлачныя ўпрыгожанні і інш.;

2) перан. знешні бляск, паказная раскоша.

мнемо́ніка

(гр. mnemonika = майстэрства запамінання)

сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне як мага большай колькасці звестак і фактаў.

мо́да

(фр. mode, ад лац. modus = спосаб)

1) непрацяглае панаванне пэўнага густу ў якой-н. сферы жыцця або культуры (напр. апошняя м., выйсці з моды);

2) узор адзення, туалету, які прапануецца на пэўны час (напр. часопіс мод);

3) звычка, спосаб паводзін (напр. узяў моду спрачацца).

монстр

(фр. monstre, ад лац. monstrum = пачвара)

1) пачвара, страшыдла;

2) перан. тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, памерамі, пачварнасцю (напр. архітэктурны м.).

мотаро́лер

(ням. Motoroller, ад Motor = матор + Roller = самакат)

від матацыкла з коламі малога дыяметра, з рухавіком, размешчаным ззаду седака або пад ім.

му́за

(польск. muza < лац. musa, ад гр. musa)

1) кожная з дзевяці багінь, заступніц навук і мастацтваў, у старажытнагрэчаскай міфалогіі (напр. Мельпамена — м. трагедыі, Тэрпсіхора — м. танцаў);

2) перан. крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само натхненне, творчасць (напр. м. Купалы).