Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэк

(англ. crack)

1) наркотык, атрыманы сінтэтычным шляхам;

2) скура, якая прайшла спецыяльную тэрмаапрацоўку і мае зярністую структуру.

крэ́кер

(англ. cracker)

1) сухое пячэнне, здольнае доўга захоўваць свае якасці; разнавіднасць галеты;

2) тонкія лустачкі, высушаныя скрылёчкі бульбы.

крэ́кінг

(англ. cracking)

перапрацоўка нафты для атрымання маторнага паліва і сыравіны для хімічнай прамысловасці.

крэмато́рый

(н.-лац. crematorium)

будынак са спецыяльным абсталяваннем для крэмацыі.

крэма́цыя

(лац. crematio = спальванне)

спальванне цела нябожчыка ў спецыяльнай печы (параўн. інгумацыя).

крэці́н

(фр. crétin)

фізічна і разумова недаразвіты чалавек у сувязі з парушэннем функцый шчытападобнай залозы.

ксенафо́бія

(ад гр. ksenos = чужы + phobos = страх)

1) мед. пеадчэпны страх перад незнаёмымі асобамі;

2) нецярпімасць да ўсяго чужога, незнаёмага, замежнага.

ксерагра́фія

(ням. Xerographie, ад гр. kseros = сухі + grapho - пішу)

спосаб фатаграфічнага атрымання адлюстравання, заснаваны на пераўтварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.

ксе́ракс

(англ. xerox, ад гр. kseros = сухі)

1) тое, што і ксераграфія;

2) размнажальны апарат з выкарыстаннем магнітнага сухога друку.

ксёндз

(польск. ksiądz)

каталіцкі святар у Польшчы, Беларусі і Украіне.