кланда́йк
(англ. klondike, ад Klondike = назва залатаноснага раёна на паўночным захадзе Канады)
невычэрпная крыніца даходаў, прыбыткаў.
клані́раваць
(англ. clone, ад гр. klon = парастак)
мед., біял. размнажаць клеткі або арганізмы бясполым, вегетатыўным шляхам, атрымліваючы цалкам падобныя экзэмпляры ад агульнага продка.
класіфіка́цыя
(фр. classification, ад лац. classis = paзрад + facere = рабіць)
размеркаванне якіх-н. прадметаў, з’яў, паняццяў па класах, групах, разрадах на падставе пэўных агульных прымет (напр. к. моў, к. раслін).
клаўстрафо́бія
(фр. claustrophobie, ад лац. claustrum = закрытае памяшканне + phobos = страх)
назойлівае пачуццё страху, боязь закрытай прасторы як від псіхічнага расстройства.
клептама́нія
(ад гр. klepto = краду + mania = захапленне, цяга)
неадольнае хваравітае імкненне да крадзяжу, якое выклікаецца некаторымі псіхічнымі захворваннямі.
клерыкалі́зм
(фр. cléricalisme, ад с.-лац. clericalis = царкоўны)
ідэалагічная і палітычная плынь, якая імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны.
кліе́нт
(лац. cliens, -ntis)
1) пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык;
2) асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і г. д.
клік
(англ. click)
інф. пстрычка па мышы (пры працы на камп’ютэры).
клі́ка
(фр. clique = банда)
група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх-н. карыслівых мэт (напр. прыдворная к.).
клі́мат
(гр. klima, -atos = нахіл)
1) шматгадовы рэжым надвор’я, уласцівы пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін (напр. вільготны к., умераны к.);
2) перан. абстаноўка, умовы існавання каго-н., чаго-н. (напр. у аддзеле склаўся нездаровы к.).