мізантро́п
(фр. misanthrope, ад гр. misanthropos)
чалавеканенавіснік.
мізэ́рны
(польск. mizerny, ад лац. miser = бедны)
1) маленькі, зусім нязначны (напр. м-ая плата);
2) нікчэмны (напр. м-ыя інтарэсы).
мікраінсу́льт
(ад гр. mikros = малы + лац. insultus = прыступ, скачок)
мед. непрацяглы інсульт.
мікраінфа́ркт
(ад гр. mikros = малы + лац. infarctus = набіты, напоўнены)
мед. дробнаачаговы інфаркт.
мікракамп’ю́тэр
(англ. microcomputer, ад гр. mikros = малы + англ. copmuter = камп’ютэр)
камп’ютэр на базе мікрапрацэсара.
мікраклі́мат
(ад гр. mikros = малы + klima, -atos = нахіл)
1) клімат невялікага ўчастка пэўнага геаграфічнага ландшафту, абумоўлены асаблівасцямі мясцовасці (параўн. макраклімат);
2) перан. узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, у сям’і.
мікрако́смас
(ад гр. mikros = малы + kosmos = Сусвет)
свет малых велічынь (атамаў, малекул) у адрозненне ад свету велічынь планетарнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).
мікрапрацэ́сар
(англ. microprocessor, ад гр. mikros = — малы + англ. processor = працэсар)
інф. устройства для апрацоўкі інфармацыі, якое праграмна кіруецца і прымяняецца ў камп’ютэрах.
мікрараён
(ад гр. mikros = малы + фр. rayon = раён)
структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе, акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, установы культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і інш. (параўн. макрараён).
мікраска́нер
(англ. microscanner, ад гр. mikros = малы + англ. scanner = сканер)
партатыўны апарат для чытання мікрафотаграфічнага здымка тэксту і ілюстрацый кнігі, брашуры.