метро́
(фр. métro, ад métropolitain = метрапалітэн)
тое, што і метрапалітэн.
меты́с
(фр. métis, ад лац. mixtus = змешаны)
нашчадак ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас.
метэо́р
(гр. meteoros = які лунае ў паветры)
1) астр. з’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое з вялікай хуткасцю ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы, а таксама само такое цела;
2) перан. што-н. нечаканае, яркае, але хуткацечнае, недаўгавечнае.
меха́ніка
[лац. mechanica, ад гр. mechanike (techne) = навука аб машынах]
1) раздзел фізікі, які вывучае рух цел у прасторы і сілы, што выклікаюць гэты рух;
2) перан. складаная сутнасць, будова чаго-н. (напр. м. гаспадаркі).
мецэна́т
(іт. mecenate, ад лац. Mecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітычнага дзеяча, які праславіўся апякунствам мастакоў і паэтаў)
багаты апякун навук і мастацтваў.
мігра́нт
(лац. migrans, -ntis = які перамяшчаецца)
1) асоба, якая выконвае міграцыю 1 (параўн. імігрант 1, эмігрант 1);
2) жывёла, якая выконвае міграцыю 2 (параўн. імігрант 2).
мігра́цыя
(лац. migratio = перамяшчэнне)
1) перамяшчэнне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы (параўн. іміграцыя 1, эміграцыя 1);
2) перамяшчэнне жывёл у сувязі са змяненнем умоў існавання, порамі года, цыкламі развіцця і інш. (параўн. іміграцыя 2).
мігрэ́нь
(фр. migraine, ад гр. hemikrania = галаўны боль, які ахоплівае палавіну галавы)
хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна ў адной палавіне галавы.
мі́дзі
(англ. midi)
жаночае адзенне (спадніца, сукенка, паліто) сярэдняй даўжыні (параўн. максі, міні).
мізагіні́ст
(ад гр. miseo = ненавіджу + gyne = жанчына)
жанчынаненавіснік.