Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́неджэр

(англ. manager, ад manage = кіраваць)

1) спецыяліст па арганізацыі і кіраванню ў сферах вытворчасці, збыту і абслугоўвання, які валодае пэўнай арганізацыйна-гаспадарчай самастойнасцю;

2) асоба, якая арганізуе публічныя выступленні артыстаў, спартсменаў.

менеджэры́зм

(англ. managerism, ад manage = кіраваць)

сучасная тэорыя кіравання ў сферах вытворчасці, збыту і абслугоўвання, заснаваная на ўліку навейшых навукова-тэхнічных дасягненняў.

менталітэ́т

(ням. Mentalität, ад лац. mens, -ntis = розум, мысленне)

сукупнасць псіхічных, інтэлектуальных, ідэалагічных, рэлігійных, эстэтычных асаблівасцей мыслення народа, сацыяльнай групы або індывіда, якая выяўляецца ў культуры, мове, паводзінах і г. д.; светаўспрыманне, настрой думак.

мента́льны

(лац. mentalis = разумовы, духоўны)

які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці.

меню́

(фр. menu)

1) набор страў і напіткаў для абеду, снедання, вячэры, а таксама лісток у сталовай, кафэ, рэстаране з іх пералікам;

2) інф. спіс, пералік рэжымаў, каманд, аперацый, які выводзіцца на экран дысплея і прапануецца карыстальніку для выбару (напр. выбраць у м. патрэбны файл).

меркава́ць

(польск. miarkować, ад ням. merken)

1) разважаць, думаць; рабіць дапушчэнні;

2) мець намер, план.

мерканты́льны

(фр. mercantile, ад іт. mercante = гандляр, купец)

1) гандлёвы, камерцыйны;

2) перан. да дробязі ашчадны.

мерчэнда́йзінг

(англ. merchandising)

комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб стварыць спрыяльную сітуацыю для пакупніка, забяспечыць максімальную верагоднасць куплі тавару.

ме́са

(фр. messe, ад лац. missa)

1) галоўнае каталіцкае богаслужэнне (гл. літургія);

2) многагалосы харавы музычны твор на тэкст каталіцкага набажэнства, звычайна з суправаджэннем аргана або аркестра.

месі́я

(лац. messias, ад ст.-яўр. māšiāh = памазанік)

1) паводле іудзейскага і хрысціянскага веравучэнняў, пасланец Бога, які павінен прыйсці на Зямлю, каб выратаваць род чалавечы ад зла і ўстанавіць царства нябеснае;

2) перан. выратавальнік.