Лёх, лёшак ’памяшканне са зрубам і страхою для захоўвання гародніны ў зямлі’, ’пограб пад падлогай у хаце’, ’склеп, падзямелле’ (Бес., Шушк., Клім., ТС, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., КЭС, лаг.; брасл., Шатал.), ’нара, падземны ход’ (Гарэц.), ’падземныя калідоры, па якіх плыве вада’ (КЭС, лаг.), лёха ’нара’, ’адтуліна ў падмуроўцы’ (ТСБМ, Федар. 1, 2; Бір. Дзярж.; докш., Янк. Мат.; лаг., Жд. 2), лёхі ’падзямелле, падземныя хады’ (Сцяшк., Мядзв., Яруш.), карэліц. лёха ’глыбокая мясціна ў старыку, якая не зарасла водарасцямі’ (Нар. словатв.), сувалк. lʼoxa (КАБ) ’акно вады на балоце’. Ст.-бел. лиохъ ’пограб’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. loch ’падземныя памяшканні, яма, пячора, пограб’, якое з с.-в.-ням. loch ’закрытае месца, схованка, пячора, турма; дзірка’, параўн. і ст.-в.-ням. lūhhen ’замыкаць’ (Слаўскі, 4, 318–319; Махэк₂, 338; Булыка, Запазыч., 190; Чартко, Бел. лінгв. зб., 149; Кюнэ, Poln., 72; Арашонкава, БЛ, 2, 50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэртэпа ’яселькі’ (Кольб.). Укр. верте́п ’тэатр лялек, у якім ігралі калядную містэрыю’, рус. верте́п (у Даля прыводзіцца толькі як паўдн.-укр.), польск. дыял. wertep ’тс’ (з усх.-слав. моў). Мабыць, ідэнтычнае па паходжанню з словам *vьrtьpъпячора, круча, яр і да т. п.’ (параўн. бел. вярце́п ’вялікі роў, які зарос кустамі’, ве́рцеп ’старарэчышча з вірам’ (Яшк.), укр. верте́п, верте́па, рус. верте́п, верте́па). Паводле падання, Хрыстос нарадзіўся ў пячоры. Параўн. Брукнер, 607.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Артэ́па, артэ́пель ’топкае месца’ (Касп.). Няясна. Фанетыка (тэ) быццам бы ўказвае на запазычанне, але ў пскоўскіх гаворках адзначана арте́п ’канава’ (?), артёпина ’балота’, арте́пь. Таму, магчыма, трэба звязаць з рус. дыял. вертеп вялікі яр з непраходным лесам, кустаўём’, ’варонка, у якую ўваходзіць балотная вада’, вертепижина ’калдобіна’, укр. прыкарп. вертеп ’шчыліна паміж гарамі; яма; балка’, вартеп, гартопе, гертоба (Клепікава, Карпат, диал. оном., 52–93, дзе гл. агляд этымалогій і літаратуры пра вертеп), ст.-слав. въртъпъпячора’, балг. въртоп ’вадаварот’, да якіх адносіцца і прыведзенае Яшкіным слаўг. вярцеп ’вялікі роў, які зарос кустамі’ (аб рус. вертеп гл. арт. Уладзімірская, ЭИРЯ, 6, 28–40). Гл. вярцеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausisпячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нара́ ’нара, дзірка ў зямлі ці інш.’ (Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ), таксама но́ра ’тс’ (Янк. 3.), нура́ ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), нора́ ’нара, глыбокая яміна з вадой’ (ТС), укр. нора, рус. нора, польск. nora, nura, чэш., славац. nora ’тс’; славен. nora ’яма, пячора’ лічаць запазычаннем (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 275), аднак наяўнасць адпаведных мікратапонімаў пярэчыць гэтаму (Бязлай, 2, 227). Відаць, лакальнае ўтварэнне па тыпу жара́ (гл. жа́рыць) ад прасл. *noríti, гл. тураўск. нора́ць, норня́ць ’даваць нырца’ (ТС), укр. пори́ти ’рыць норы’, параўн. польск. norzyć ’ныраць, заглыбляцца’, чэш. nořiti, славац. noriť, в.-луж. norić, славен. noríti, серб.-харв. но̀рити (з метатэзай ро̀нити), балг. дыял. но́рвам, макед. норка ’тс’, нарне ’рынуцца’; праблематычна суаднясенне з ныраць ’тс’, роднасным да літ. neriù, nė́rti, nė́riau, nãras ’нырнуць, уцячы ў нару’, лат. nìrt, nirstu ’ныраць’ і інш. (гл. Фасмер, 3, 82; Махэк₂, 401; Брукнер, 365–366, а таксама: РР, 1975, 1, 101–103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Норт ’цячэнне; паглыбленне, вір на павароце ракі’ (Сл. ПЗБ), ’паўвостраў, які ўтварае рака, мяняючы напрамак свайго цячэння’ (карэл., З нар. сл.), ’неглыбокае месца ў рэчцы, дно якога ў карчах’ (навагр., Нар. лекс.), ’спакойная частка ракі ў вілейскіх плытагонаў’ (JP, 64, 31), ’калена ў рацэ’ (астрав., ул. інф.), ’фарватар ракі; месца, якое агібае рака’ (гродз., Яшк.), ну́орт ’глыбокае месца на павароце ракі’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нуртъ ’цячэнне’ (1603). Запазычанне з польск. nort, nurt ’цячэнне, стрыжань, быстрак у рацэ’, дыял. nort, nord, nórt ’куток, канец, край, узлесак’, ст.-польск. nurt, nurta ’яма, пячора і пад.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 138; Бяднарчук, JP, 64, 31–32), пра што сведчыць у першую чаргу лінгвагеаграфія. Аднак славен. Nart, Narte ’назвы правалаў’, якія Бязлай звязвае з польск. nort, што суадносіцца з літ. nàrtas ’кут, вугал’ (Бязлай, 2, 215), дае падставы лічыць беларускія словы даўнімі ўтварэннямі ад прасл. *nor‑ (*ner‑, *nьr), гл. нара́, пану́ры (параўн. Брукнер, 366).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печ1, ’пячы’, ’паліць’, ’смажыць’ (Нас., Бяльк.), пе́чца ’апекавацца, клапаціцца’ (Нас.). Рус. печь ’тс’, польск. piec, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, славац. piecť — паўночнаславянская ізаглоса. Да пячы́ (гл.).

Печ2, піч, пі͡эч ’цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; драг., КЭС). Укр. піч, рус. печь, польск. piec, н.-луж. pjac, в.-луж. pěc, чэш., славац. pec, славен. pẹ̑č, серб.-харв. пе̑ћ ’печ’, макед. пештпячора’, балг. пещ, пещта́, ст.-слав. пещь. Прасл. *petʼь (< *pek‑tь) з *pek‑ti ’пячы’, роднаснага ст.-інд. paktṣ ’звараная страва’, pačati ’пячэ’, ст.-грэч. πέψις ’гатаванне (ежы), смажанне’, πέσσω, атычн. πέττω ’пяку’, лац. coctio ’пячэнне’, coquō ’пяку’; у балт. мовах з перастаноўкай зычных: літ. kèpti, лат. cept ’пячы, смажыць’ < і.-е. *pek​‑ti‑s (Міклашыч, 235; Покарны, 798; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 256; Бязлай, 3, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лех ’пушок, поўсць’ (дзярж., Жыв. сл.), тлях ’вантробы (?)’: зьелі ваўкі сабаку й пэляхоў ні асталося (нясвіж., Жд. 2); хутчэй за ўсё, ’скура, поўсць’, параўн. укр. пелех ’касмыль валасоў, шэрсці; стары дзед’, польск. pelechy ’бярлога, непрыбраны ложак’, pelesz ’логава, гняздо’, чэш. pelech, peles ’логава дзікіх звяроў; непрыбраны ложак’, славац. pelech, peles ’тс’, ст.-луж. peles ’бярлога, логава, пячора’, серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’, балг. пѐлеш ’мякіш вуха; звісаючыя ўпрыгожанні на галаве’, пелеше ’вырасты скуры пад барадой у казы’. Прасл. *реleхь, *pelešъ параўноўваюць з лац. peilis ’скура, скура жывёлы, поўсць’, грэч. В. скл. мн. л. πέλλας ’скуры’ і звязваюць з польск. pieluszki, што выводзіцца з *pelena, plena, гл. пёляна (Брукнер, 408; Младэнаў, 417; БЕР, 5, 140); паводле Махэка₂ (442), няяснага паходжання; Скок (2, 639) аб’ядноўвае серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’ з харв. peles ’ручка казана’ (гл. пелюсць) і пад., што сумнеўна, параўн. Борысь, SFPS, 23, 103–109; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе экспрэсіўнас *pelexa/*pele‑ga, звязанае з польск. pielegować ’нянчыць (дзіця)’, г. зн. ’спавіваць у пялюшкі’ (гл. пялегаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячку́р1 ’невялікая рачная рыба, Gobio gobio (L.), Cottus gobio L.’ (Жук., ТСБМ, Янк. 1), печку́р ’тс’ (ТС); сюды ж пячку́рыцца ’жыраваць’; параўн. укр. пічку́р ’тс’, рус. печку́р ’тс’, славен. piškúr ’рыба Cobitis fossilis, Petromyzon fluviatilis’, серб. пи̏шкур ’тс’. Відаць, у выніку збліжэння пяску́р ці піску́р (гл.) да пячо́ра, пячу́ра ’ямка ў рацэ; падмыты бераг’: ракі і рыбы вядуцца ў печорах (Бір.), параўн. аналагічнае пячку́р, печку́р ’берагавая ластаўка’, пячу́рка, пячу́рнік ’тс’ (ТС; ЛА, 1), гл. таксама ЕСУМ, 4, 420. Паўднёваславянскія словы ў выніку фанетычных дыялектных змен першапачатковага *piskorʼь ад *piskati (гл. пішчаць, піск), параўн. Бязлай, 3, 43; Сной₂, 518. Гл. пяшкур.

Пячку́р2 ’пячнік’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Др.-Падб., Юрч., Мат. Маг.); параўн. укр. пічку́р ’качагар, апальнік’. Паводле Блесэ (SB, 5, 17), з літ. pečkuris ’качагар’, што цяжка давесці (Лаўчутэ, Балтизмы, 147). Відаць, нельга разглядаць асобна ад пячку́р, печку́р ’хто любіць ляжаць на печы’ (Сцяшк., Др.-Падб., ТС), пячку́р ’лянівы кот, які не ловіць мышэй’ (дубр., ушац., Жыв. НС); хутчэй за ўсё, ад пе́чка, памянш. да печ (гл.) пад уплывам пячу́рка ’ніша ў печы для сушэння’, параўн. пячу́рнік ’хто любіць ляжаць на печы’ (Варл.), пячу́р ’тс’ (Сцяцко, НЛС). Гл. пячка́р. Украінскае слова выводзяць з печ і ку́рити (гл. курыць), параўн. і смалаку́р, гл. ЕСУМ, 4, 420.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)