Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чабан, , м.

Пастух авечых статкаў.

  • Чабаны пагналі атары авечак.

|| прым. чабанскі, .

чабаніць, ; незак.

Быць чабаном.

чабор, , м.

Травяністая духмяная расліна сямейства губакветных з дробнымі пахучымі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру.

|| памянш. чабарок, .

|| прым. чабаровы, .

чабурэк, , м.

Адна з усходніх страў у выглядзе плоскага піражка з тонкага раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай з вострымі прыправамі.

|| прым. чабурэчны, .

чабурэчная, , ж.

Закусачная, дзе падаюць чабурэкі і іншыя ўсходнія стравы.

чавыча, , ж.

Прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. чавычовы, .

чага, , ж.

Чорны грыб у выглядзе нарасці на ствале бярозы.

|| прым. чагавы, .

чад, , м.

  1. Удушлівы газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

    • Ад чаду балела галава.
  2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

  3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. чадны, .

чадзець, ; незак.

Атручвацца чадам.

|| зак. учадзець, .

чадзіць, ; незак.

  1. Утвараць чад, куродымець, курэць.

    • Лямпа чадзіць.
    • Печ чадзіць.
  2. Напускаць чаду, дыму.

    • Не чадзі ты папяросай.

|| зак. начадзіць, .