Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ка, прыназ.

Ужыв. замест «к» перад збегам некаторых зычных.

  • Ка мне прыйшлі сябры.
  • Падарунак ка дню нараджэння.

каалін, ✂, м.

Белая гліна высокай якасці.

|| прым. каалінавы, ✂.

кааліцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) дасягнення агульнай мэты.

|| прым. кааліцыйны, ✂.

  • К. ўрад.

каапераваць, ✂; зак. і незак.

  1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі.

    • К. сельскую гаспадарку.
    • К працу.
  2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.).

    • К. насельніцтва.

|| зак. таксама, ✂.

|| звар. кааперавацца, ✂.

|| зак. скааперавацца, ✂.

|| наз. каапераванне, ✂ і кааперацыя, ✂.

кааператар, ✂, м.

Работнік кааперацыі (у 3 знач.).

|| прым. кааператарскі, ✂.

кааператыў, ✂, м.

  1. Арганізацыя, створаная скаапераванымі пайшчыкамі.

    • Сельскагаспадарчы к.
  2. Такая жыллёвая арганізацыя, а таксама кватэра, набытая ў ёй пайшчыкам.

    • Уступіць у к.
  3. Магазін спажывецкай кааперацыі.

    • Купіць у кааператыве.

|| прым. кааператыўны, ✂.

кааперацыя, ✂, ж.

  1. гл. каапераваць.

  2. Форма арганізацыі працы, пры якой мноства людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

  3. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў.

    • Жыллёвая к.
    • Спажывецкая к.

|| прым. кааператыўны, ✂.

кааптаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі.

  • К. дадаткова члена савета.

кааптацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

каардынаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з’явамі.

  • К. дзейнасць тэхнічных устаноў.

|| зак. скаардынаваць, ✂.

|| наз. каардынаванне, ✂ і каардынацыя, ✂.

|| прым. каардынацыйны, ✂.

  • К. цэнтр.