нау́чный навуко́вы;
нау́чный сотру́дник навуко́вы супрацо́ўнік, навуко́вец.
нау́шник разг. (наговорщик) нагаво́ршчык, -ка м.; (доносчик) дано́счык, -ка м.; (шептун) шапту́н, -на м.;
нау́шники мн. наву́шнікі, -каў;
нау́шник ед. наву́шнік, -ка м.;
нау́шница разг. нагаво́ршчыца, -цы ж.; дано́счыца, -цы ж.; шапту́ха, -хі ж.
нау́шничать несов., разг. нагаво́рваць; дано́сіць; нашэ́птваць;
нау́шничество ср., разг. нагаво́ры, -раў, ед. нагаво́р, -ру м.; дано́сы, -саў, ед. дано́с, -су м.; нашэ́птванне, -ння ср.
науща́ть несов., уст. падгаво́рваць; (подстрекать) падбухто́рваць;
науще́ние падгаво́рванне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.