наперебо́й нареч., разг. наперабо́й; наўза́хваткі; (наперегонки) навы́перадкі.
напереве́с воен., нареч. напераве́с.
наперегонки́ нареч., разг. навы́перадкі; напераго́нкі; наўза́хваткі;
бежа́ть наперегонки́ бе́гчы навы́перадкі.
напереко́р
1. нареч. наперако́р; напо́перак;
говори́ть напереко́р гавары́ць наперако́р (напо́перак);
2. предлог с дат. напо́перак, наперако́р; (вопреки) насу́перак;
напереко́р стихи́и напо́перак (наперако́р) стыхі́і.
наперекрёст нареч.
1. (крест-накрест) разг. крыж-на́крыж;
2. уст., см. наперере́з.
наперере́з нареч. наперарэ́з; напярэ́ймы; напярэ́хваткі;
идти́ наперере́з ісці́ наперарэ́з (напярэ́ймы, напярэ́хваткі).
напереры́в нареч., разг. наперабо́й; навы́перадкі.
напере́ть сов.
1. напе́рці; наці́снуць;
2. (набиться, скопиться) прост. напе́рціся, набі́цца;
напере́ться прост.
1. наткну́цца; натра́піць;
2. (наесться вдоволь) вульг. напе́рціся, нажра́цца, нажэ́рціся.
наперехва́т нареч., обл. напярэ́ймы, наперарэ́з.