Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

надебоши́рить сов., разг. надэбашы́рыць, набуя́ніць.

надева́ние надзява́нне, -ння ср.; (верхней одежды — ещё) апрана́нне, -ння ср.; (обуви — ещё) абува́нне, -ння ср.;

надева́ть несов. надзява́ць; (верхнюю одежду — ещё) апрана́ць; (обувь — ещё) абува́ць;

надева́ть сапоги́ надзява́ць (абува́ць) бо́ты;

надева́ться

1. (налезать) разг. надзява́цца, нала́зіць;

2. страд. надзява́цца.

наде́жда ж. надзе́я, -дзе́і ж.; (ожидание) спадзява́нне, -ння ср.;

тще́тные наде́жды ма́рныя надзе́і;

сла́бая наде́жда сла́бая надзе́я;

пита́ть наде́жды спадзява́цца;

подава́ть наде́жды падава́ць надзе́і;

ни мале́йшей наде́жды нія́кай надзе́і;

в наде́жде спадзеючы́ся.

наде́л надзе́л, -ла м.;

земе́льный наде́л зяме́льны надзе́л.

наде́ланный

1. наро́блены;

2. (приделанный) спец. прыро́блены, надро́блены;

наде́лать сов.

1. нарабі́ць, мног. панарабля́ць;

что ты наде́лал! што ты нарабі́ў!;

2. (приделать) спец. прырабі́ць, надрабі́ць;

наде́лать деревя́нную пла́нку на дверь прырабі́ць драўля́ную пла́нку да дзвярэ́й.

наделе́ние надзяле́нне, -ння ср.;

наделённый надзе́лены;