Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нате́чь сов. нацячы́, мног. панацяка́ць.

нате́шить сов., разг. наце́шыць;

нате́шиться наце́шыцца.

натёк нацёк, -ку м.

натёртый

1. нацёрты, мног. панаціра́ны;

2. начы́шчаны, нашарава́ны, наглянцава́ны;

3. (повреждённый трением) нацёрты, мног. панаціра́ны, наму́ляны, мног. панаму́льваны;

4. (измельчённый) нацёрты, мног. панаціра́ны; (тёркой) надра́ны, надзёрты; см. натере́ть.

натёсанный начэ́саны, мног. паначэ́сваны.

натёсывать несов. начэ́сваць;

натёсываться страд. начэ́свацца.

натёчный геол., мед. наце́чны.

нативи́зм биол. натыві́зм, -му м.;