Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

налепно́й нале́плены.

налета́тьI несов.

1. налята́ць;

2. (наталкиваться) разг. натыка́цца; (наскакивать) наска́кваць, наско́кваць;

3. перен., разг. (напускаться) налята́ць, накі́двацца;

4. (набрасываться на что-л.) прост. налята́ць;

5. повелит. / налета́й!, налета́йте! налята́й!, налята́йце!

налета́тьII сов., ав. налята́ць, налётаць;

налета́ть со́тни часо́в налята́ць (налётаць) со́тні гадзі́н.

налета́ться сов., разг. налята́цца, налётацца.

налете́ть сов.

1. в разн. знач. наляце́ць;

налете́л урага́н наляце́ў урага́н;

налете́ли му́хи наляце́лі му́хі;

налете́ть с кулака́ми наляце́ць з кулака́мі;

я́стреб налете́л на кур я́страб наляце́ў на курэ́й;

налете́ть на столб наляце́ць на слуп;

налете́ла ко́нница наляце́ла ко́нніца;

2. (осесть тонким слоем) наляце́ць, мног. паналята́ць;

на о́кна налете́ла пыль на во́кны наляце́ў пыл, на во́кны паналята́ла пы́лу.

нале́чь сов., прям., перен. нале́гчы; см. налега́ть.

налёжанный наляжа́ны, нале́жаны.

налёживать несов., разг. нале́жваць.

налёжка спец. налёжка, -кі ж.

налёт

1. налёт, -ту м.; напа́д, -ду м.;

возду́шный налёт паве́траны налёт;

2. (тонкий слой вещества на поверхности) налёт, -ту м.;

налёт пы́ли налёт пы́лу;

с налёта (налёту) з налёту.