Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

обши́рно нареч. шыро́ка;

обши́рность

1. велічыня́, -ні́ ж.; шырыня́, -ні́ ж.;

обши́рность простра́нства велічыня́ прасто́ры;

2. перен. велічыня́, -ні́, шырыня́, -ні́ ж.;

обши́рный

1. (просторный) вялі́зны, вялі́кі, шыро́кі;

2. перен. вялі́кі, шыро́кі;

обши́рные зна́ния вялі́кія ве́ды.

обши́тый

1. абшы́ты, мног. паабшыва́ны; аблямава́ны, мног. пааблямо́ўваны;

2. абшы́ты, мног. паабшыва́ны, абшалява́ны, мног. паабшалёўваны, абабі́ты, мног. паабіва́ны;

3. абшы́ты, мног. паабшыва́ны; см. обши́ть;

обши́ть сов.

1. (кругом) абшы́ць, мног. паабшыва́ць; (по краям) аблямава́ць, мног. пааблямо́ўваць;

обши́ть воротни́к тесёмкой аблямава́ць каўне́р тасёмкай;

обши́ть посы́лку холсто́м абшы́ць пасы́лку палатно́м;

2. плот., техн. абшы́ць, мног. паабшыва́ць, абшалява́ць, мног. паабшалёўваць; (обить) абабі́ць, мног. паабіва́ць;

обши́ть тёсом абшы́ць (абшалява́ць, абабі́ць) до́шкамі;

3. (пошить для всех) разг. абшы́ць, мног. паабшыва́ць;

обши́ть всю семью́ абшы́ць усю́ сям’ю́;

обши́ться (сшить всё необходимое) прост. абшы́цца.

обшла́г абшла́г, -га м., закаўра́ш, -ша м.;

обшла́жный портн. абшлаго́вы, закаўра́шны.

обшлёпанный збузава́ны; абшарпа́ны, пашарпа́ны, абадра́ны, мног. паабдзіра́ны, падра́ны; запэ́цканы, мног. пазапэ́цкваны; см. обшлёпать;

обшлёпать сов., прост. збузава́ць; (истрепать) абшарпа́ць, пашарпа́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, падра́ць; (загрязнить) запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкаць;