Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

владе́тельный уст. улада́рны.

владе́ть несов.

1. (иметь в своей собственности) вало́даць, улада́ць;

владе́ть лесны́ми бога́тствами вало́даць (улада́ць) лясны́мі бага́ццямі;

2. (управлять) вало́даць, улада́ць;

А́нглия до́лгое вре́мя владе́ла И́ндией А́нглія до́ўгі час вало́дала (улада́ла) І́ндыяй;

3. (быть в состоянии действовать чем-л.) вало́даць; (иметь способность действовать — ещё) служы́ць;

больно́й не владе́ет руко́й хво́ры не вало́дае руко́й;

у больно́го рука́ не владе́ет у хво́рага рука́ не слу́жыць (не вало́дае);

4. (уметь обращаться с чем-л., пользоваться чем-л.) вало́даць;

владе́ть ору́жием вало́даць збро́яй;

владе́ть иностра́нным языко́м вало́даць заме́жнай мо́вай.

Владивосто́к г. Уладзівасто́к, -ка м.

владивосто́кский уладзівасто́цкі.

Владикавка́з г. Уладзікаўка́з, -за м.

владикавка́зский уладзікаўка́зскі.

Влади́мир г. Уладзі́мір, -ра м.

Влади́мирская о́бласть Уладзі́мірская во́бласць.

влади́мирский уладзі́мірскі.

влады́ка

1. (властелин) уст., высок. улада́р, -ра́ м., валада́р, -ра́ м.;

2. церк. улады́ка, -кі м.;