Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

начерти́ть сов. (чертёж) начарці́ць, мног. паначэ́рчваць.

наче́рченный

1. (о чертеже) начэ́рчаны;

2. (о надписях) накрэ́слены, напі́саны;

наче́рчивать несов. начэ́рчваць;

наче́рчиваться страд. начэ́рчвацца.

начеса́ть сов.

1. (льна, пеньки и т. п.) начаса́ць, мног. паначэ́сваць;

2. (повредить кожу чесанием) надра́ць, надзе́рці, начу́хаць.

наче́сть сов. налічы́ць.

на́четверо нареч. на чаты́ры ча́сткі.

начёрканный

1. начы́рканы;

2. накрэ́слены, накасава́ны; см. начёркать.

начёркать и начерка́ть сов.

1. (небрежно написать) начы́ркаць;

2. (зачеркнуть во множестве) накрэ́сліць, накасава́ць.

начёс м.

1. (действие) начо́с, -су м., начэ́сванне, -ння ср.;

2. (в причёске, на ткани) начо́с, -су м.