Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

натруби́ть сов. натрубі́ць;

натруби́ть в у́ши натрубі́ць у ву́шы;

натруби́ться прост. натрубі́цца.

натруди́ть сов., разг. навярэ́дзіць, наверадзі́ць; натру́дзіць, мног. панатру́джваць;

натруди́ться

1. (утомиться) навярэ́дзіцца, наверадзі́цца; натру́дзіцца;

2. (потрудиться много, вдоволь) прост. напрацава́цца, нарабі́цца.

натру́женный навярэ́джаны; натру́джаны; спрацава́ны;

натру́женные но́ги навярэ́джаныя (натру́джаныя) но́гі;

натру́женные ру́ки натру́джаныя (спрацава́ныя) ру́кі;

натру́живать несов., разг. навярэ́джваць; натру́джваць.

натруси́ть сов., прост. нацерушы́ць, мног. панацяру́шваць;

натруси́ться нацерушы́цца, мног. панацяру́швацца.

натру́ска ж.

1. (действие) прост. нацяру́шванне, -ння ср.;

2. (пороховница) ист. натру́ска, -кі ж.;

3. (на мельнице) кош, род. каша́ м.

натру́шенный нацяру́шаны, мног. панацяру́шваны;