Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

о́бразI м.

1. во́браз, -за м.;

худо́жественный о́браз маста́цкі во́браз;

о́бразы бу́дущего во́бразы бу́дучага;

2. (облик) аблі́чча, -чча ср.;

3. (порядок, способ) хара́ктар, -ру м., скла́д, род. скла́ду м.; спо́саб, -бу м., лад, род. ла́ду м.;

о́браз жи́зни спо́саб жыцця́;

о́браз правле́ния спо́саб (лад) праўле́ння;

о́браз мы́слей склад ду́мак;

обстоя́тельство о́браза де́йствия грам. акалі́чнасць спо́сабу дзе́яння;

каки́м о́бразом? які́м чы́нам?;

нико́им о́бразом нія́кім чы́нам;

таки́м о́бразом такі́м чы́нам;

гла́вным о́бразом гало́ўным чы́нам;

надлежа́щим, до́лжным о́бразом нале́жным чы́нам;

бессо́вестным о́бразом бессаро́мна;

вы́годным о́бразом вы́гадна;

наилу́чшим о́бразом як найле́пш;

не́которым о́бразом не́йкім чы́нам; (в известной степени) у пэ́ўнай ступе́ні; (как-то) не́як;

ра́вным о́бразом такса́ма;

сле́дующим о́бразом такі́м чы́нам;

ры́царь печа́льного о́браза ры́цар журбо́тнага во́браза.

о́бразII церк. абра́з, -за́ м.

образе́ц

1. узо́р, -ру м.;

образцы́ тка́ни узо́ры ткані́ны;

2. (пример) узо́р, -ру м., пры́клад, -ду м.;

брать за образе́ц браць за пры́клад (за ўзор);

образе́ц герои́зма пры́клад гераі́зму.

образи́на прост., презр. мо́рда, -ды ж.

о́бразно нареч. во́бразна.

образно́й абразны́; см. о́бразII.

о́бразность во́бразнасць, -ці ж.;

о́бразный во́бразны.

образова́ниеI ср.

1. (создание) утварэ́нне, -ння ср., стварэ́нне, -ння ср.; (составление) склада́нне, -ння ср.;

образова́ние госуда́рства утварэ́нне (стварэ́нне) дзяржа́вы;

образова́ние го́рных поро́д утварэ́нне го́рных паро́д;

2. (формирование) фармірава́нне, -ння ср.; стварэ́нне, -ння ср.; (организация) арганіза́цыя, -цыі ж.; (основание) заснава́нне, -ння ср.; см. образова́тьI;

3. (результат действия) утварэ́нне, -ння ср.;

жировы́е образова́ния физиол., мед. тлу́шчавыя ўтварэ́нні.

образова́ниеII ср. адука́цыя, -цыі ж.; (просвещение) асве́та, -ты ж.;

нача́льное образова́ние пачатко́вая адука́цыя;

сре́днее образова́ние сярэ́дняя адука́цыя;

вы́сшее образова́ние вышэ́йшая адука́цыя;

наро́дное образова́ние наро́дная асве́та.