Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

увлека́ющийся

1. прич. які́ (што) захапля́ецца; які́ (што) каха́е (каго), які́ (што) захапля́ецца (кім); см. увлека́ться 1, 2;

2. прил. схі́льны да захапле́ння;

3. прил. (влюбчивый) улю́блівы.

увлече́ние ср.

1. (действие) книжн. уцягне́нне, -ння ср.; неоконч. уця́гванне, -ння ср.; захо́пліванне, -ння ср.;

2. (восторг) захапле́нне, -ння ср.; (пыл) запа́л, -лу м.;

рабо́тать с увлече́нием працава́ць з запа́лам (захапле́ннем);

расска́зывать с увлече́нием раска́зваць з захапле́ннем (запа́лам);

3. (сильный, большой интерес к чему-л., привязанность) захапле́нне, -ння ср.;

увлече́ние теа́тром захапле́нне тэа́трам;

ша́хматы — его́ увлече́ние ша́хматы — яго́ захапле́нне;

4. (влюблённость) захапле́нне, -ння ср., закаха́насць, -ці ж.; (любовь) каха́нне, -ння ср.;

увлече́ние перешло́ в серьёзное чу́вство захапле́нне перайшло́ ў сур’ёзнае пачуццё;

увлечённость захо́пленасць, -ці ж.; зачарава́насць, -ці ж.;

увлечённый

1. (втянутый) уця́гнуты, заця́гнуты; (захваченный) захо́плены; (унесённый) зане́сены; (уведённый) заве́дзены;

2. перен. (восхищённый) захо́плены; (очарованный) зачарава́ны; (пленённый) прыва́блены; см. увле́чь.

увле́чь сов.

1. (утащить) уцягну́ць, зацягну́ць; (захватить) захапі́ць; (унести) зане́сці, пане́сці; (увести) заве́сці; (направить) накірава́ць;

во́лны увлекли́ ло́дку в мо́ре хва́лі зане́слі (пане́слі) ло́дку ў мо́ра;

ка́мень увлёк за собо́й при паде́нии ма́ссу песка́ ка́мень захапі́ў з сабо́й пры падзе́нні ма́су пяску́;

ме́чты увлекли́ его́ в бу́дущее ма́ры зане́слі (завя́лі) яго́ ў бу́дучыню;

2. перен. (восхитить) захапі́ць; (очаровать) зачарава́ць; (пленить) прыва́біць;

рабо́та увлекла́ его́ рабо́та захапі́ла яго́;

увле́чься

1. захапі́цца;

2. (влюбиться) закаха́цца (у каго), захапі́цца.

уво́д м.

1. адво́д, -ду м., звод, род. зво́ду м.;

2. (похищение) выкрада́нне, -ння ср., выкра́дванне, -ння ср.; (кража) крадзе́ж, род. крадзяжу́ м.;

сва́дьба уво́дом уст. вясе́лле з выкрада́ннем;

3. техн. адхіле́нне, -ння ср.;

уво́д сверла́ адхіле́нне све́рдла;

уводи́ть несов.

1. ве́сці; (выводить) выво́дзіць; (отводить) адво́дзіць; (заводить) заво́дзіць;

2. разг. (похищать) кра́сці; (сводить) зво́дзіць; (отбивать у кого-л.) зво́дзіць, адбіва́ць; см. увести́;

уводи́ться страд.

1. ве́сціся; выво́дзіцца; адво́дзіцца; заво́дзіцца;

2. кра́сціся; зво́дзіцца, адбіва́цца; см. уводи́ть.

уво́з м. вы́ваз, -зу м.; адво́з, -зу м., звоз, род. зво́зу м.; (похищение) выкрада́нне, -ння ср., выкра́дванне, -ння ср.; (кража) крадзе́ж, род. крадзяжу́ м.;

сва́дьба уво́зом уст. вясе́лле з выкрада́ннем;