Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

оборо́тливость ж. паваро́тнасць, -ці ж., спрыт, род. спры́ту м.;

оборо́тливый разг. паваро́тны, спры́тны.

оборо́тность техн. абаро́тнасць, -ці ж.;

оборо́тный

1. в разн. знач. абаро́тны;

оборо́тная ста́нция ж.-д. абаро́тная ста́нцыя;

оборо́тные фо́нды фин. абаро́тныя фо́нды;

оборо́тная ве́домость бухг. абаро́тная ве́дамасць;

оборо́тный капита́л эк. абаро́тны капіта́л;

2. (находящийся в обороте, на изнанке) адваро́тны;

оборо́тная сторона́ меда́ли адваро́тны бок медаля́.

обору́дование в разн. знач. абсталява́нне, -ння ср.;

маши́нное обору́дование машы́ннае абсталява́нне;

обору́дованный

1. абсталява́ны;

2. абла́джаны; ула́джаны; см. обору́довать;

обору́довать

1. сов. абсталява́ць; несов. абсталёўваць;

обору́довать заво́д совреме́нной те́хникой абсталява́ць (абсталёўваць) заво́д суча́снай тэ́хнікай;

2. (обделать, обтяпать) разг. абла́дзіць; ула́дзіць;

обору́доваться несов., страд. абсталёўвацца.

обо́рчатый разг. брыжа́сты; фальбо́ністы.

обо́ры мн., обл. або́ры, род. або́р;

обо́ра ед. або́ра, -ры ж.