Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

на́кипь ж., прям., перен. на́кіп, -пу м., мн. нет.

накипяти́ть сов. накіпяці́ць; (воды — ещё) нагатава́ць; (молока — ещё) напа́рыць;

накипячённый накіпячо́ны; (о воде — ещё) нагатава́ны; (о молоке — ещё) напа́раны; см. накипяти́ть.

накиса́ть несов. накіса́ць;

наки́снуть сов. накі́снуць.

накла́д м., спец.

1. (действие) наклада́нне, -ння ср., накла́дванне, -ння ср.;

2. (ущерб) стра́та, -ты ж., уро́н, -ну м.; про́йгрыш, -шу м.;

оста́ться в накла́де прайгра́ць, стра́ціць, пане́сці стра́ту;

не бу́дешь в накла́де нічо́га не прайгра́еш (не стра́ціш);

накла́дка ж.

1. (действие) наклада́нне, -ння ср., накла́дванне, -ння ср., накла́дка, -кі ж.;

2. (о предмете) накла́дка, -кі ж.;

накладна́я сущ. накладна́я, -но́й ж.;

накла́дно нареч., разг. нявы́гадна; (дорого) до́рага; (убыточно) стра́тна;

накладно́й накладны́;

накладно́й расхо́д накладны́я выда́ткі;