Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

kolportaż, ~u

м. распаўсюджванне, распаўсюд; разноска, разнос (пра гандаль друкаванай прадукцыяй)

kolporter

м. разносчык газет; кніганоша

kolportować

незак. распаўсюджваць, разносіць (газеты, кнігі і да т.п.);

kolportować pogłoski — разносіць чуткі

kolportowany

распаўсюджаны

Kolumbia

ж. Калумбія

kolumna

ж.

1. архіт. калона;

2. друк. калонка, слупок;

kolumna liczb — слупок лікаў;

kolumna gazety — газетная калонка;

3. вайск. калона;

kolumna samochodowa — аўтамабільная калона (аўтакалона)

kolumnada

ж. каланада

kolumnowy

kolumnow|y

калонны;

sala ~a — калонная зала